Чаму UHY БізнесКалегія

Наша каманда

Кожны спецыяліст, які ўваходзіць у каманду UHY БізнесКалегія, кіруецца ў сваёй прафесійнай дзейнасці прынцыпамі незалежнасці, сумленнасці і аб’ектыўнасці.

Нашы спецыялісты маюць неабходныя для выканання прафесійнай дзейнасці атэстаты, сертыфікаты і дыпломы (у адпаведнасці з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства і міжнароднымі стандартамі). Яны валодаюць значным досведам працы ў буйных нацыянальных і замежных фінансавых і кансалтынгавых кампаніях, досведам удзелу ў міжнародных праектах.

Сістэмны падыход

Нашай звычайнай практыкай з’яўляецца спалучэнне сумеснай працы аўдытараў, кансультантаў, падатковых спецыялістаў і юрыстаў па гаспадарчым і фінансавым праве, што, як паказвае практыка, з’яўляецца аптымальным з пункта гледжання выніковасці работы.

Менавіта дзякуючы таму, што UHY БізнесКалегія — гэта перш за ўсё калектыў прафесіяналаў, наша Кампанія дамаглася высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці і працягвае паспяховае прасоўванне наперад.

Строгае прытрымліванне канфідэнцыяльнасці

Строгае прытрымліванне канфідэнцыяльнасці інфармацыі, якую мы атрымліваем ад нашых кліентаў, з’яўляецца адным з найважнейшых стандартаў нашай працы.

Наша адказнасць

Прафесійная адказнасць аўдытарскай кампаніі UHY БізнесКалегія застрахавана на 1 000 000 (адзін мільён) беларускіх рублёў.

UHY International

Дзякуючы эфектыўным сувязям паміж членамі сеткі, UHY БізнесКалегія можа забяспечыць сваім кліентам падтрымку іх дзелавых інтарэсаў па ўсім свеце.

Крэда UHY – Прафесіяналізм, Якасць, Сумленнасць, Інавацыі. Гэтымі прынцыпамі кіруюцца ўсе члены сеткі UHY.

Як мы можам Вам дапамагчы?

Звяжыцеся з намі або адпраўце запыт онлайн.