Автоматизация подготовки отчетности по МСФО

Аўтаматызацыя падрыхтоўкі справаздачнасці па МСФС

Большинство организаций, которые сталкиваются с процессом подготовки отчетности по МСФО, выбирают такой способ преобразования национальной отчетности, как трансформация в электронных таблицах и базах данных. Более сложный, но вместе с тем более точный и качественный способ — это использование автоматизированных средств подготовки отчетности по МСФО.

Мы предлагаем услуги по внедрению автоматизированной системы ведения учета и составления отчетности в соответствие с Международными стандартами финансовой отчетности (МСФО).

Праграма распрацавана праграмістамі пры кансультацыйнай падтрымцы аўдытарскай кампаніі UHY БізнесКалегія на аснове платформы «1С:Предприятие 8».

Для каго неабходная аўтаматызацыя справаздачнасці 

МСФС актыўна ўкараняюцца ў Рэспубліцы Беларусь. З 2016 года ў абавязковым парадку складаюць справаздачнасць па міжнародных стандартах грамадска значныя арганізацыі краіны. Для прыцягнення замежных інвестыцый адной з умоў, як правіла, з’яўляецца прадстаўленне фінансавай справаздачнасці, падрыхтаванай у адпаведнасці з МСФС.

Большасць арганізацый, якія ўпершыню сутыкаюцца з працэсам падрыхтоўкі справаздачнасці па МСФС, выбіраюць такі спосаб пераўтварэння нацыянальнай справаздачнасці, як трансфармацыя ў электронных табліцах і базах даных (напрыклад, MS Excel). Больш складаны, але разам з тым больш дакладны і якасны спосаб — гэта выкарыстанне аўтаматызаваных сродкаў падрыхтоўкі справаздачнасці па МСФС.

Наяўнасць аўтаматызаванай справаздачнасці па МСФС:

— дазваляе скараціць затраты на прыцягненне знешніх кансультантаў для падрыхтоўкі справаздачнасці па МСФС;
— дазваляе скараціць затраты на аўдыт справаздачнасці па МСФС;
— павышае капіталізацыю кампаніі і з’яўляецца канкурэнтнай перавагай.

Прынцыпы работы праграмнага модуля

Праграмны модуль працуе на аснове метаду трансляцыі даных. Дадзены метад прадугледжвае, што адбываецца трансляцыя (перанос) абаротаў ці праводак з нацыянальных рэгістраў уліку (нацыянальнага плана рахункаў), у рэгістры ўліку па МСФС (у план рахункаў МСФС). У падсістэме МСФС наладжваюцца правілы адпаведнасці паміж данымі БУ і МСФС (мэпінг ці правілы адпаведнасці). Канвертацыя выконваецца ў цалкам аўтаматычным рэжыме, без удзелу спецыялістаў па МСФС, і дазваляе атрымаць 70–80 % ад агульнага аб’ёму праводак па МСФС.

Па тых участках, дзе адрозненні паміж беларускімі стандартамі і патрабаваннямі МСФС істотныя (улік асноўных сродкаў, інвестыцыйнай нерухомасці, нематэрыяльных актываў) прадугледжана паралельнае вядзенне ўліку па МСФС.

У праграме прадугледжаны ўласныя рэгламентаваныя дакументы (напрыклад, улік рэзерваў, улік абясцэнення актываў, улік дагавораў арэнды і шэрага іншых). Пры неабходнасці можна ўносіць карэкцыйныя запісы ў «ручным» рэжыме.

Падсістэма ўключае ў сябе асобны план рахункаў, які адпавядае патрабаванням МСФС і можа наладжвацца карыстальнікам.

У дакуменце «Устанаўленне адпаведнасці рахункаў БУ і МСФС» наладжваецца алгарытм пераносу абаротаў рахункаў нацыянальнага ўліку на рахунку МСФС.

Дакументам «Перанос па рахунках БУ» адбываецца перанос абаротаў з рахункаў нацыянальнага ўліку на рахунку МСФС.

На падставе плана рахункаў МСФС фарміруюцца бухгалтарскія праводкі па МСФС.

У праграме прадугледжаны звыклыя рэгістры бухгалтарскага ўліку, заснаваныя на рахунках МСФС: абаротна-сальдавая ведамасць, адваротна-сальдавая ведамасць па рахунку, аналіз рахунку, картка рахунку, аналіз субконта, картка субконта, абароты рахунку, абароты паміж субконта.

 

Рэгламентнай аперацыяй «Канец года» ажыццяўляецца рэфармацыя (закрыццё рахункаў даходаў/расходаў) па МСФС.

Справаздачнасць па МСФС
Вынікам будзе з’яўляцца аўтаматызаванае фарміраванне справаздачнасці па МСФС:
• Справаздача аб фінансавым становішчы;
• Справаздача аб прыбытках, стратах і іншым сукупным даходзе;
• Справаздача аб змяненнях у капітале;
• Справаздача аб руху грашовых сродкаў (прамы метад);
• Заўвагі да справаздачнасці.

Справаздачнасць па выбары можна фарміраваць у рублях або з акругленнем да тыс., млн. рублёў. Магчыма налада фарміравання справаздачнасці ў зададзенай замежнай валюце.

Падрыхтоўка кансалідаванай справаздачнасці

Праграмны модуль МСФС забяспечвае фарміраванне кансалідаванай справаздачнасці па МСФС.

Кансалідацыя можа выконвацца як у MS Excel. Гэта апраўдана, калі кампаній у перыметры кансалідацыі не шмат, разлікі паміж імі не складаныя.

Таксама магчыма аўтаматызаваць кансалідацыю ў рамках дадзенай падсістэмы. У гэтым выпадку падрыхтоўка кансалідаванай справаздачнасці будзе адбывацца ў праграмным прадукце мацярынскай кампаніі. Даччыныя арганізацыі могуць выкарыстоўваць для вядзення нацыянальнага ўліку адасобленыя інфармацыйныя базы, не звязаныя з мацярынскай кампаніяй. Загрузка будзе адбывацца з падсістэм даччыных і асацыяваных арганізацый.

Пры аўтаматызацыі кансалідацыі даных:

— ажыццяўляецца зверка ўнутрыгрупавых разлікаў;

— выключаюцца ўнутрыгрупавыя астачы і абароты;

— разлічваецца і выключаюцца нерэалізаваныя прыбыткі па ўнутрыгрупавых продажах;

— разлічваюцца і прызнаюцца даходы і расходы ад удзелу ў асацыяваных кампаніях і сумесных прадпрыемствах, а таксама кошт інвестыцый у гэтыя кампаніі, які прызнаецца метадам долевага ўдзелу.

Пры кансалідацыі фарміруецца камплект кансалідаваных справаздач, аналагічны камплекту індывідуальнай справаздачнасці.

Улік асноўных сродкаў, нематэрыяльных актываў, інвестыцыйнай уласнасці

Паколькі па дадзеным блоку адрозненняў паміж правіламі нацыянальнага ўліку і МСФС дастаткова шмат, прадугледжана незалежнае (паралельнае) вядзенне ўліку па МСФС асноўных сродкаў.

Асноўныя сродкі прымаюцца да ўліку па МСФС шляхам уводу дакумента «Паступленне асноўных сродкаў». Аўтаматычна ажыццяўляецца падбор аб’ектаў зыходзячы з наменклатуры нацыянальнага ўліку і прымаецца першапачатковы кошт, адпаведны МСФС. У выпадку, калі першапачатковы кошт па МСФС адрозніваецца ад нацыянальнага, уводзяцца карэкціроўкі са спісаннем розніцы на адпаведны артыкул расходаў.

Момант пачатку эксплуатацыі аб’ектаў асноўных сродкаў у нацыянальным уліку і МСФС часта не супадае, таму ў праграме прадугледжаны асобны дакумент «Увод АС у эксплуатацыю».

У даведніку «Асноўныя сродкі» задаюцца параметры, неабходныя для налічэння амартызацыі (тэрмін карыснай службы, ліквідацыйны кошт, спосаб налічэння амартызацыі і да т.п.). Асобным рэгламентным дакументам налічваецца амартызацыя МСФС. Амартызацыя асноўных сродкаў ва ўліку па МСФС налічваецца незалежна ад амартызацыі ў нацыянальным уліку. Першапачаткова запампаваныя абароты па амартызацыі нацыянальнага ўліку старніруюцца.

У выніку можна сфарміраваць ведамасць па асноўных сродках і заўвагу па руху першапачатковага кошту і амартызацыі да справаздачнасці МСФС.

У праграме магчыма выканаць змяненні ў даных асноўнага сродку, у прыватнасці, перакласіфікаваць, скарэкціраваць першапачатковы кошт на праведзеную мадэрнізацыю, рэканструкцыю, пераацэнку ці абясцэненне.

Аналагічна асноўным сродкам наладжаны ўлік нематэрыяльных актываў і інвестыцыйнай уласнасці.

Рэгламентныя аперацыі

У праграме прадугледжаны шэраг рэгламентных аперацый, напрыклад, такіх як Спісанне МХП (малакаштоўных хутказношвальных прадметаў), Абясцэненне запасаў, Стварэнне рэзерву па сумнеўных даўгах, Спісанне РБП, Налічэнне рэзерву па водпусках, Пералік сабекошту і г.д.

Пры наяўнасці даных для разліку карэкціровак у нацыянальнай сістэме ўліку ці іншых базах даных магчымая гібкая наладка аўтаматызацыі даных карэкціровак.

Разлік адкладзеных падаткаў у адпаведнасці з МСФС

На падставе параўнання астач па рахунках нацыянальнага ўліку і МСФС аўтаматычна разлічваюцца часовыя розніцы. Ад атрыманых часовых розніц фарміруюцца праводкі па прызнанні адкладзенага падатковага актыву ці адкладзенага падатковага абавязацельства.

Аўтаматычна фарміруюцца неабходныя раскрыцці: Рух па адкладзеным падатку, Складнікі расходаў па падатку на прыбытак, Узаемасувязь паміж расходамі па падатку на прыбытак і бухгалтарскім прыбытку да падаткаабкладання і да т.п.

Кошт паслуг

Кошт паслуг па аўтаматызацыі справаздачнасці па МСФС вызначаецца зыходзячы з працоўных затрат на рэалізацыю індывідуальнага праекта.

Стандартны зацверджаны кошт чалавека-гадзіны спецыялістаў групы кампаніі «UHY БізнесКалегія», якія аказваюць адпаведныя паслугі, складае 40 бел. руб.

Як мы можам Вам дапамагчы?

Звяжыцеся з намі або адпраўце запыт онлайн.