Трансформация финансовой отчетности

Трансфармацыя фінансавай справаздачнасці

Асноўным метадам складання фінансавай справаздачнасці ў адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці (МСФС) з’яўляецца трансфармацыя, якая прадугледжвае перагрупоўванне ўліковай інфармацыі, падрыхтаванай па нацыянальных стандартах бухгалтарскага ўліку (НСБУ), у справаздачнасць, якая адпавядае патрабаванням МСФС. Уся бухгалтарская інфармацыя, сфарміраваная па НСБУ, аналізуецца, і ў адпаведнасці з патрабаваннямі МСФС у яе ўносяцца неабходныя карэкціроўкі.

Асноўнымі этапамі трансфармацыі з’яўляюцца наступныя:

    1. Распрацоўка ўліковай палітыкі;
    2. Выбар функцыянальнай валюты і валюты прадстаўлення справаздачнасці;
    3. Разлік уваходных астач;
    4. Распрацоўка трансфармацыйнай мадэлі;
    5. Ацэнка карпаратыўнай структуры кампаніі для вызначэння даччыных, асацыіраваных, сумесных і залежных прадпрыемстваў, якія неабходна ўключыць у справаздачнасць;
    6. Вызначэнне характэрных галіновых асаблівасцей прадпрыемства і збор інфармацыі, неабходнай для разліку трансфармацыйных карэкціровак;
    7. Перагрупоўванне і перакласіфікацыя артыкулаў справаздачнасцей з НСБУ ў МСФС.

Вынікам працэдуры трансфармацыі справаздачнасці па МСФС з’яўляюцца:

  • фінансавая справаздачнасць, уключаючы:
  • справаздача аб фінансавым стане;
  • справаздача аб сукупным даходзе;
  • справаздача аб змяненні капіталу;
  • справаздача аб руху грашовых сродкаў.
  • заўвагі, якія складаюцца з кароткага агляду асноўных прынцыпаў уліковай палітыкі і іншай тлумачальнай інфармацыі, раскрыццё якой патрабуецца МСФС; заўвагі змяшчаюць істотную інфармацыю пра кампанію, яе фінансавы стан, супастаўнасць даных за справаздачны і папярэднія гады, метады ацэнкі і істотныя артыкулы фінансавай справаздачнасці.

Спецыялісты нашай кампаніі могуць аказаць любую кансультатыўную дапамогу ў працэсе асваення і ўкаранення ўліку па МСФС:

    1. растлумачэнне розных аспектаў уліку;
    2. распрацоўка метадалогіі ўліку; распрацоўка плана рахункаў і ўліковай палітыкі;
    3. практычнае навучанне супрацоўнікаў прадпрыемства вядзенню ўліку і складанню справаздачнасці па МСФС, складанню кансалідаванай справаздачнасці, трансфармацыі справаздачнасці;
    4. дапамога ў працэсе аўтаматызацыі вядзення ўліку па МСФС;
    5. выкананне першага прымянення МСФС;
    6. іншыя, прапанаваныя заказчыкам, варыянты кансультацыйнага абслугоўвання.

Кошт паслуг

Кошт аказання аўдытарскіх паслуг вызначаецца зыходзячы з працоўных затрат на рэалізацыю індывідуальнага праекта.

Стандартны зацверджаны кошт чалавека-дня спецыялістаў аўдытарскай кампаніі «UHY БізнесКалегія», якія аказваюць адпаведныя паслугі, складае 250 бел. руб.

Як мы можам Вам дапамагчы?

Звяжыцеся з намі або адпраўце запыт онлайн.