UHY International

Map-illustration_2019-LR-600x600

UHY International

Заснавана ў 1986 годзе ў Лондане (Вялікабрытанія) і з’яўляецца сеткай незалежных бухгалтарскіх і кансалтынгавых фірмаў з офісамі ў больш чым 300 асноўных бізнес-цэнтрах у 100 краінах свету. Нашы паслугі ствараюцца з улікам асаблівасцей кожнага кліента, уключаючы публічныя карпарацыі, кампаніі сярэдняга і буйнога бізнесу, прыватныя прадпрыемствы, непрыбытковыя арганізацыі і публічныя арганізацыі.

Прафесіяналізм, якасць, сумленнасць, інавацыйнасць

Нашы каштоўнасці знайшлі адлюстраванне ў стандартах фірмаў, якія з’яўляюцца членамі міжнароднай сеткі UHY. Члены міжнароднай сеткі UHY знаходзячыся ў розных краінах, дакладна разумеюць патрэбу бізнесу ў шырокім спектры паслуг, ведаў і навыкаў, які мы можам даць ім на месцы для паспяховага кіравання іх бізнесамі, дзе б яны ні знаходзіліся. Міжнародная сетка UHY была створана ў адказ на патрэбнасць кліентаў у такім узроўні сэрвісу і паслуг, які яны даўно шукалі, і менавіта міжнародная сетка са сваім багажом ведаў ад спецыялістаў з розных краін зможа даць яго кліентам.

Forum of firms (FOF)

Сетка UHY з’яўляецца членам Forum of Firms — міжнароднай асацыяцыі сетак бухгалтарскіх кампаній. Мэтай Forum of Firms з’яўляецца прасоўванне пастаяннага і высокага ўзроўню стандартаў фінансавай справаздачнасці і аўдытарскай практыкі па ўсім свеце і адаптацыя іх да міжнародных аўдытарскіх стандартаў. Дадатковую інфармацыю можна паглядзець тут:

Факты

Наступныя даныя ўзяты са справаздач нашай сеткі на май 2021 года:

  • Краіны: 101
  • Офісы: 329
  • Усяго персанал: 8,578

UHY займае 16 месца ў рэйтынгу самых вялікіх міжнародных аўдытарскіх, бухгалтарскіх, падатковых і кансалтынгавых сетак, разлічаных па даходзе (крыніца: International Accounting Bulletin, люты 2021).

Падрабязней пра асацыяцыю і прынцыпы яе работы вы можаце даведацца на сайце http://www.uhy.com.

Калі Вам неабходна надзейная і аператыўная падтрымка Вашых дзелавых інтарэсаў у адной з гэтых краін або кансультацыя па пытаннях іх заканадаўства – проста звяжыцеся з нашымі спецыялістамі.

Як мы можам Вам дапамагчы?

Звяжыцеся з намі або адпраўце запыт онлайн.